18 красавiка 2024, Чацвер, 20:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мянчук: Проста скажыце не «Сашу тры адсоткі»

19
Мянчук: Проста скажыце не «Сашу тры адсоткі»
Фота: AFP

Нічога складанага, але з гэтага ўсё пачынаецца.

Проста скажыце «не». Жыхар Менска расказаў тэлеграм-каналу «Баста!» пра тое, як трэба адказваць тым, хто прымушае вас паставіць подпіс за «Сашу тры адсоткі».

«Вельмі шмат хто са знаёмых расказвае, што яго прымушаюць ставіць подпіс за Лукашэнку, - піша ён. - У школах, на заводах, у інтэрнатах - усюды. Чую і чытаю такое кожны дзень. Бачу, што і вам пішуць.

Шчыра кажучы, чуць і чытаць гэта ўжо не цікава. Хлопцы, ну гэта ж было заўсёды. Так, цяпер за «Сашу тры адсоткі» ніхто добраахвотна не падпішацца. На пікетах, якія за яго стаялі дзе-нідзе ў першыя дні збору подпісаў зборшчыкам проста плявалі ў твар. Таму ён пайшоў такім шляхам, даўшы разнарадку ідэолагам і вертыкальнікам. Па іншаму яму ніяк. Не прызнаецца ж, што нават збор подпісаў не асіліў.

Проста пасылайце гэтых зборшчыкаў на сухі лес - усё адно, хто гэта: дырэктар, ідэолаг, выкладчык. Ім трохі засталося, яны ўжо нічога вам не зробяць.

Сябрам, знаёмым кажу: не расказвайце мне, што вас прымушаюць паставіць подпіс. Проста не стаўце. Проста скажыце «не». Нічога складанага, але з гэтага ўсё пачынаецца».

Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі..

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках