У Расеі вакцыну супраць COVID-19 будуць выпрабоўваць на вайскоўцах
13- 2.06.2020, 12:16
- 15,858
У распрацоўцы вакцыны ўдзельнічалі міністэрства абароны і аховы здароўя РФ.
У Расеі вакцыну ад каранавіруса выпрабуюць на вайскоўцаў-добраахвотніках. «Для праверкі бяспекі і эфектыўнасці вакцыны адабрана 50 вайскоўцаў, у тым ліку пяць жанчын, якія добраахвотна выказалі жаданне ўзяць удзел у апрабацыі сучаснага прэпарата», - цытуе «Інтэрфакс» у аўторак, 2 чэрвеня заяву Мінабароны, піша «Нямецкая хваля».
У распрацоўцы вакцыны ўдзельнічаў 48-ы Цэнтральны навукова-даследчы інстытут (ЦНДІ) Мінабароны РФ, на яго базе будуць праходзіць клінічныя выпрабаванні, якія пачнуцца найбліжэйшыя дні. На 3 чэрвеня запланаваны заезд першай групы вайскоўцаў у спецыяльную медыцынскую ўстанову пры 48-м ЦНДІ, яны пройдуць папярэдняе паглыбленае абследавання і падрыхтоўку да правядзення экспэрыменту, - паказалі далей ва ўстанове.
У выпрабаваннях удзельнічаюць вайскоўцы з розных падраздзяленняў
Паводле гэтай інфармацыі, цягам апошняга месяца ў кандыдатаў не дыягнаставалі ніякіх захворванняў. Удзельнікі выпрабаванняў адбіраліся з розных падраздзяленняў узброеных сіл.
Вакцыну супраць каранавіруса SARS-CoV-2 распрацоўваюць 48-й ЦНДІ войскаў радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай аховы (РХБЗ) і Нацыянальны даследчы цэнтр эпідэміялогіі і мікрабіялогіі імя Н.Гамалеі Міністэрства аховы здароўя РФ. Раней на базе 48-га ЦНДІ Мінабароны РФ выпрабоўваліся вакцыны ад ліхаманкі Эбола, блізкаўсходняга распіраторнага сіндрому і грыпу.
Аб распрацоўцы вакцыны супраць каранавіруса расейскімі вайскоўцамі ў пачатку красавіка паведаміў начальнік войскаў РХБЗ Ігар Кірылаў. 26 траўня міністр абароны Сяргей Шайгу заявіў прэзідэнту Уладзіміру Пуціну, што клінічныя выпрабаванні вакцыны ад каранавіруса закончацца да канца ліпеня.
У 2007 годзе стала вядома, што Ізраіль з 1999 году праводзіў выпрабаванні вакцыны супраць сібірскай язвы на вайскоўцах, у дзясяткаў удзельнікаў пасля былі выяўленыя цяжкія захворванні.