28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўропу засыпаюць «шрубалётнымі грашыма»

4
Еўропу засыпаюць «шрубалётнымі грашыма»

Базавы прыбытак можа з'явіцца ва ўсіх краінах Еўразвязу.

У Брусэлі абмяркоўваюць увядзенне базавага безумоўнага прыбытку для ўсіх грамадзянаў краінаў Еўразвязу, паведаміла афіцыйная прадстаўніца Еўракамісіі Марта Вячорак, піша finanz.ru.

Ініцыятары праекта мяркуюць, што ЕЗ у межах сваёй кампетэнцыі можа «забяспечыць кожнаму грамадзяніну сродкі», гарантаваць удзел у жыцці грамадства. Гэты праект павінен таксама спрыяць пераадоленню «рэгіянальных адрозненняў», і, як вынік, дапаможа большай эканамічнай і сацыяльнай згуртаванасці ў краінах ЕЗ. Пры гэтым выплаты павінны быць «індывідуальнымі і досыць высокімі».

Еўракамісія ў траўні фармальна прыняла да разгляду праект для распрацоўкі безумоўнага базавага прыбытку ва ўсім ЕЗ, адкрыўшы магчымасць збіраць подпісы ў ягоную падтрымку.

Еўракамісар у занятасці і сацыяльных правах Нікалас Шміт на мінулым тыдні паведаміў, што абмяркоўваў ідэю з прадстаўнікамі Нямеччыны, да якой у хуткім часе пяройдзе старшынство ў ЕЗ. «Мы павінны падумаць пра якую-небудзь структуру мінімальнага прыбытку ў Еўропе... Гэта не зусім безумоўны базавы прыбытак, але ідэя ў тым, што ніхто не павінен апынуцца ў такой сітуацыі, калі няма ўвогуле ніякіх прыбыткаў», – сказаў Шміт.

Еўракамісія на мінулым тыдні прапанавала план аднаўлення эканомікі ЕЗ, якой, паводле ацэнкі ЕЦБ, сёлета пагражае падзенне на 8–12% і страта інвестыцый на 864 млрд еўраў.

Брусэль плануе сабраць 750 млрд еўраў у фонд «Next Generation EU», які будзе папаўняцца за кошт выпуску аблігацый ад імя ЕЗ на тэрмін ад 3 да 30 гадоў.

Больш за палову прывабленых сродкаў – 450 млрд еўраў – будуць размеркаваныя ў выглядзе грантаў. Яшчэ 250 млрд еўраў будзе вылучана на крэдытаванне краінаў ЕЗ пад зніжаную стаўку, астатнія 50 млрд накіруюць у выглядзе гарантый.

Асноўную частку мяркуецца накіраваць краінам, найбольш пацярпелым ад крызісу: паводле разлікаў ЕК, Італіі і Гішпаніі дастанецца 302 млрд еўраў, або 40% фонду.

Выплата ў аблігацыях будзе ажыццяўляцца за кошт прыбыткаў ЕЗ. Напрыклад, прапануецца ўвядзенне новых падаткаў, сродкі ад якіх будуць паступаць у бюджэт ЕЗ: падатак на транснацыянальныя карпарацыі, экалагічны і лічбавы падатак.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках