28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абрамовіч набыў у прэстыжным раёне Ізраіля вілу за $65 мільёнаў

Абрамовіч набыў у прэстыжным раёне Ізраіля вілу за $65 мільёнаў
РАМАН АБРАМОВІЧ
ФОТА: PAP/EPA/ANDY RAIN

Нерухомасць знаходзіцца ў горадзе Герцліі.

Расейскі бізнэсовец Раман Абрамовіч набыў у Ізраілі вілу коштам блізу 65 мільёнаў даляраў. Нерухомасць знаходзіцца ў горадзе Герцліі, у 15 кіламетрах на поўнач ад Тэль-Авіва. Плошча дзялянкі - дзевяць з паловай тысяч квадратных метраў. Пра гэта паведамляе ізраільскае выданне Globes са спасылкай на крыніцы.

Паводле інфармацыі СМІ, угода адбылася ў пачатку года. У 2019 годзе мільярдэр арандаваў вілу з правам выкупу. Нерухомасць была выстаўленая на продаж два апошнія гады, аднак пакупнікоў так і не знайшлося. Ранейшы ўладальнік нерухомасці Алан Говард хацеў атрымаць за яе 100 мільёнаў даляраў.

Гэта трэцяя ўласнасць Абрамовіча ў Ізраілі, удакладняе Globes. Першую ўгоду ў куплі нерухомасці Абрамовіч уклаў у 2015 годзе. Ён набыў буцік-гатэль і прылеглы да яго надзел у Тэль-Авіве прыкладна за 30 мільёнаў даляраў. Летась бізнэсовец набыў офісны будынак на Тэль-Авіўскай набярэжнай. Сума ўгоды склала больш за 57 мільёнаў даляраў.

Раман Абрамовіч займае 10-е месца ў рэйтынгу найбагацейшых расейцаў паводле версіі часопіса Forbes. Яго багацце перавышае 11 мільярдаў даляраў.

У траўні 2018 года ўлады Вялікай Брытаніі адмовіліся падаўжаць Абрамовічу візу інвестара. Гэта адбылося на фоне абвастрэння стасункаў Масквы і Лондана пасля атручвання ў Солсберы былога афіцэра ГРУ Сяргея Скрыпаля і ягонай дачкі. У замаху на Скрыпалёў брытанскі ўрад абвінавачвае Крэмль.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках