19 красавiка 2024, Пятніца, 3:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чэшская эканоміка скарацілася праз каранавірус менш, чым чакалася

Чэшская эканоміка скарацілася праз каранавірус менш, чым чакалася

Згодна з папярэднім прагнозам, ВУП павінна было знізіцца на 3,6%.

ВУП Чэхіі праз эпідэмію каранавіруса ў першым квартале гэтага года ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года знізіўся на 3,3%.

Пра гэта паведамляе «Еўрапейская праўда» са спасылкай на Novinky.

Падзенне крыху меншае, чым прагназавалі раней. Так, згодна з папярэднім прагнозам Офіса статыстыкі Чэхіі, эканоміка краіны павінна была скараціцца на 3,6%.

«Найбольшы спад быў у гандлі, гатэльным бізнэсе і транспарце - на 4,9%, прамысловасць скарацілася на 3,7%», - дадаў дырэктар дэпартамента нацыянальных рахункаў Офіса статыстыкі Уладзімір Кермет.

«Хоць абмежавальныя захады супраць распаўсюджвання каранавіруса закранулі толькі апошнія два тыдні сакавіка, яны настолькі моцна ўдарылі па эканоміцы, што пацягнулі ўвесь першы квартал на значнае зніжэнне», - сказаў эканаміст ING Bank Якуб Зайдлер.

«Эканамічны спад толькі ў сакавіку склаў больш за 10 адсоткаў, а ў апошнія тыдні сакавіка - ужо чвэрць. Улічваючы, што красавік быў цалкам закрануты абмежаваннямі і травень таксама вяртаўся да нормы адносна павольна, зразумела, што спад у айчыннай эканоміцы ў другім квартале будзе ў двухзначных лічбах», - дадаў ён.

Хоць большасць эканомік свету падаюць у гэтым квартале ў сувязі з абмежавальнымі захадамі, ёсць адно выключэнне. Згодна з перагледжанай ацэнкай, у Швэцыі эканоміка вырасла на 0,4 адсотка ў гадавым вылічэнні і на 0,1 адсотка ў квартальным вылічэнні ў першым квартале.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках