25 красавiка 2024, Чацвер, 17:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арсень Дзядок: Лукашэнка вельмі моцна дапёк беларусаў

5
Арсень Дзядок: Лукашэнка вельмі моцна дапёк беларусаў
АРСЕНЬ ДЗЯДОК

У краіне - атмасфера пераменаў.

Моладзевы лідар, студэнт БДУ і актывіст «Еўрапейскай Беларусі» Арсень Дзядок распавёў прэс-службе грамадзянскай кампаніі аб тым, якія настроі пануюць сярод моладзі і чаго чакаюць ягоныя аднагодкі ад 2020 года:

- Негатыўныя настроі цяпер, вядома, у дачыненні да ўлады. Пазітыўныя звязаныя з тым, што людзі бачаць, бачаць, што іх шмат. Усе разумеюць, што калі нязгодных будзе яшчэ больш, то 9 жніўня сітуацыя кардынальна зменіцца.

Вельмі вялікая колькасць моладзі на пікетах, вельмі вялікая колькасць тых, хто далучыўся да ініцыятыўных групаў прэтэндэнтаў на пасаду кандыдатаў у прэзідэнты і гэта, безумоўна, паказвае, што людзі выступаюць не за нейкага кандыдата, не за нейкую палітычную сілу, а яны выступаюць супраць аднаго чалавека. І тое, што адбываецца ў апошні тыдзень, паказвае, што, нарэшце, усе зразумелі, што ў гэтым пытанні мы ўсе павінны быць разам. Проста людзей вельмі моцна дастаў адзін чалавек. У краіне атмасфера пераменаў.

Пакуль яшчэ ніхто не ведае, што будзе заўтра і нават сёння. Але тое, што перамены пачаліся - бясспрэчна. Людзі хочуць бачыць Беларусь без Лукашэнкі. Усякая альтэрнатыва, абы не ён.

Усе, хто хоча пераменаў, я так думаю, яны ўжо вызначыліся і дзейнічаюць у пазначаным кірунку. Калі стаіць пытанне «За каго падпісвацца?», то я думаю, што за ўсіх, бо цяпер не важна, які кандыдат, што ён з сябе ўяўляе, галоўнае, каб ён прытрымліваўся непарушных каштоўнасцяў: незалежнасць Беларусі, змена ўлады. Усе, хто пра гэта кажа, зможа перамагчы дыктатара.

Для таго, каб верыць, трэба нешта рабіць, каб гэта адбылося. Я гэта раблю, а калі раблю - веру. Многія мае аднагодкі - таксама. За апошнія некалькі тыдзень, думаю, што не толькі я, але большасць моладзі ўбачылі, што сітуацыя мяняецца і, безумоўна, нешта будзе.

2020 год - гэтая пераломны момант у найноўшай гісторыі Беларусі, пасля якога будзе зусім іншая краіна - еўрапейская, дэмакратычная, незалежная.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках