24 красавiка 2024, Серада, 16:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Полацку 47-гадовая жанчына памерла ад каранавіруса

1
У Полацку 47-гадовая жанчына памерла ад каранавіруса

Аднак у заключэнні аб смерці названая цалкам іншая прычына.

У рэдакцыю Charter97.org прыйшоў ліст ад чытачкі Жанны Волкавай, якая наважылася падзяліцца сваёй гісторыяй. 30 красавіка яе маці трапіла ў Полацкую лякарню, у якой заразілася на каранавірус:

- Я вельмі прашу вас не прайсці побач з маім горам. Мая мама памерла 31 траўня ва ўзросце 47 гадоў.

30 красавіка яе паклалі ў Полацкую ЦГБ з падазрэннем на пнеўманію. Каранавірус тады не выявілі. Ляжала яна ў пульманалагічным аддзяленні, акрамя яе там былі яшчэ 3 жанчыны.

Ужо 20 траўня мама мне патэлефанавала і сказала, што яе суседцы па палаце прыйшоў станоўчы тэст на каранавірус. Кладуць у адну палату ўсіх: і са станоўчым, і з непацверджаным COVID-19. А 23 траўня мама патэлефанавала і сказала, што прыйшоў яе станоўчы тэст. 31 траўня яе не стала. Маёй роднай і любай матулі.

Трупярня і лякарня выдалі заключэнне. У графе «непасрэдная прычына смерці» паказалі толькі рак. Не пнеўманія, не каранавірус, а рак! COVID-19 пазначаны як «іншы важны стан, які спадарожнічаў смерці, але не звязаны з хваробай, якая да яго прывяла». Вось як яно робіцца. Вось як рэгіструе, утойвае хворых і памерлых наша дзейная ўлада!

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках