24 красавiка 2024, Серада, 20:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхарка Мазыра: Пара саступіць месца! Стоп таракан!

4
Жыхарка Мазыра: Пара саступіць месца! Стоп таракан!
ФОТА: «НАША НІВА»

Эпідэмія COVID-19 cтала каталізатарам народнай незадаволенасці.

Жыхарка Мазыра распавяла Telegram-каналу "Баста!" пра тое, як яе лячылі ад каранавіруса.

- Мая сястра захварэла ў нядзелю, паднялася тэмпература 39, дрэнна збівалася, толькі да 38, потым зноў падымалася, кашаль сухі і ў наяўнасці ўвесь астатні букет прыкмет «кароны».

У панядзелак выклікала лекара на дом. Цэлы дзень яна сядзела і чакала, што лекар неўзабаве прыйдзе. Але не дачакалася. Бліжэй да 20:00 патэлефанавала лекарка на мабільны тэлефон і кажа: апішыце свае сімптомы. Праз тэлефон, я ў шоку, шчыра кажучы, і я магу стаць таксама лекарам, з якога часу лячэнне прызначаецца праз тэлефон? Пры гэтым лекарка сказала, што прыехаць не можа на выклік, бо ёй аўто далі на выклікі ўсяго толькі на адну гадзіну, пры тым што ў лекаркі было 55 выклікаў.

Сястра прапанавала, каб яе муж прыехаў па яе, каб яна паслухала сястру. Вось так і было, муж паехаў, забраў лекарку, яна паслухала і прызначыла лячэнне. Ён яе завёз назад.

Хочацца задаць пытанне, што за кіраўніцтва такое? На аднаго чалавека павесіць столькі выклікаў і пры гэтым даць аўтамабіль толькі на гадзіну. Яны што, здзекуюцца з людзей? Я думаю, што выбары пройдуць годна сёлета, і кожны беларус расплюшчыць вочы і падымецца з канапы для таго, каб аддаць свой голас за нармальнага кандыдата. Хай ужо саступіць Лукашэнка месца маладым. Як гаворыцца, рыба гніе з галавы. Стоп таракан!

Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках