18 красавiка 2024, Чацвер, 22:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Варламаў: Лукашэнка рыхтаваўся да сумнага спектакля, але выявілася, што ён безнадзейна састарэў

15
Варламаў: Лукашэнка рыхтаваўся да сумнага спектакля, але выявілася, што ён безнадзейна састарэў
ІЛЛЯ ВАРЛАМАЎ
ФОТА: CHARTER97.ORG/ІВАН МЯЖУЙ

Усведамленне гэтага факту ў Беларусі «прыйшло практычна імгненна».

Расейскі блогер Ілля Варламаў выпусціў відэаролік на Youtube, прысвечаны беларускім «выбарам», піша gazetaby.com.

- На «выбарах», якія адбудуцца 9 жніўня, ён відавочна рыхтаваўся да чарговага сумнага спектакля, але нечакана выявілася, што ён безнадзейна састарэў, - мяркуе блогер.

На думку Варламава, усведамленне гэтага факту ў Беларусі «прыйшло практычна імгненна»:

- Каталізатарам паслужыў, вядома ж, каранавірус. Беларусь стала адной з краін, якія афіцыйна ў пандэмію не вераць. Лукашэнка проста заплюшчыў вочы на каранавірус: ніякага рэжыму ізаляцыі не ўвёў, адмаўляў і адмаўляе пагрозу да апошняга.

І раптам выявілася, што людзі паміраюць, а Лукашэнка праводзіць футбольныя матчы, людзі хварэюць, а ён праводзіць парад.

Беларусь вырвалася на першыя месцы ў свеце з разліку ў колькасці захварэлых на мільён насельніцтва. А самыя адданыя прыхільнікі Лукашэнкі: адмінрэсурс, настаўнікі, лекары ўбачылі, што дыктатар папросту неадэкватны.

Са слоў Варламава, менавіта «наплявацельскае стаўленне на пагрозу здароўю людзей» і стала апошняй кропляй, якая выклікала імклівае змяненне грамадскіх настрояў беларусаў.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках