19 красавiка 2024, Пятніца, 14:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ: Ціханоўскі і іншыя актывісты павінны быць неадкладна вызваленыя

30
ЕЗ: Ціханоўскі і іншыя актывісты павінны быць неадкладна вызваленыя
СЯРГЕЙ ЦІХАНОЎСКІ
ФОТА: EURORADIO

Улада павінна забяспечыць свабоду сходаў і выказвання меркаванняў.

«Развіццё падзей у Беларусі цягам апошніх некалькіх дзён выклікае сур'ёзныя пытанні аб захаванні ўладамі правоў чалавека і асноўных свабодаў», - заявіў БелаПАН прэс-сакратар Еўрапейскай службы замежных дзеянняў Петэр Стана.

Ён падкрэсліў, што затрыманыя блогер Сяргей Ціханоўскі, апазіцыйны палітык Мікалай Статкевіч і іншыя грамадзянскія актывісты і ўдзельнікі мірных акцый пратэсту «павінны быць неадкладна вызваленыя, а іх крымінальны і адміністрацыйны пераслед спынены».

«Па меры набліжэння Беларусі да прэзідэнцкіх выбараў важна, каб улады забяспечвалі свабоду сходаў і выказвання меркаванняў. Мы таксама заклікаем Беларусь своечасова запрасіць БДІПЧ АБСЕ для назірання за выбарамі ў адпаведнасці са звычайнай практыкай, - сказаў Стана. – Еўрапейскі Звяз - прыхільнік стабільнай, дэмакратычнай і квітнеючай будучыні для Беларусі на карысць яе народа. Мы прадоўжым нашу працу з усімі зацікаўленымі бакамі, цвёрда прытрымліваючыся гэтай мэты».

У адказе на пытанне журналістаў, ці будзе ад сітуацыі з правамі чалавека залежаць выдзяленне дапамогі ЕЗ для Беларусі, у тым ліку на барацьбу з наступствамі COVID-19, Стана адзначыў, што фінансавая дапамога Беларусі ў сувязі з пандэміяй з'яўляецца часткай пакета надзвычайнай падтрымкі для краін Усходняга партнёрства.

«Яна накіраваная на неадкладныя захады ў галіне аховы здароўя ў пераадоленні крызісу і задавальненні звязаных з ім гуманітарных патрэбаў, а таксама на больш доўгатэрміновае і структурнае ўздзеянне на грамадства і эканоміку нашых краін-партнёраў, - заявіў прадстаўнік ЕЗ. - У сувязі з гэтай падтрымкай ЕЗ увесь час падкрэсліваў, у тым ліку ў тэлефоннай размове 21 красавіка паміж высокім прадстаўніком Барэлем і міністрам замежных спраў Макеем, важнасць таго, каб беларускія ўлады выконвалі рэкамендацыі САЗ».

Каб прэтэндаваць на атрыманне макрафінансавай дапамогі ад ЕЗ, Беларусь «павінна мець праграму з Міжнародным валютным фондам і адпавядаць пэўным палітычным папярэднім умовам», - сказаў Стана.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках