Медыкі ўдакладнілі, як доўга захоўваецца імунітэт у перахварэлых на COVID-19
1- 21.06.2020, 11:55
- 44,956
Названыя максімальныя тэрміны для бессімптомных пацыентаў.
Пацыенты, якія бессімптомна перанеслі каранавірусную інфекцыю, могуць паўторна цяжка захварэць, бо маюць больш слабы імунны адказ на вірус SARS-CoV-2.
Як піша часопіс Nature Medicine са спасылкай на даследаванне навукоўцаў з Медыцынскага ўніверсітэта Чуцына (Кітай), імунітэт у перахварэлых на COVID-19 бессімптомна захоўваецца толькі 2-3 месяцы.
Спецыялісты вывучылі 37 бессімптомных выпадкаў каранавірусу, а таксама шэраг "класічных" выпадкаў COVID-19 і высветлілі, што ўжо праз 8 тыдняў у большасці перахварэлых узровень нейтралізоўных антыцелаў зніжаўся, а ў бессімптомных пацыентаў яны зусім перасталі выяўляцца.
Так, за 8 тыдняў назірання колькасць антыцелаў знізілася ў 81% бессімптомных хворых і ў 62% носьбітаў з сімптомамі COVID-19.
Навукоўцы мяркуюць, што іхняя праца паказвае патэнцыйныя рызыкі выдачы "імунных пашпартоў", якія прапануюць прысвойваць перахварэлым у шэрагу краінаў.
Таксама даследнікі адзначаюць, што да гэтага часу няма якіх-небудзь механізмаў для вызначэння даўжыні імунітэту на аснове антыцелаў, у тым ліку і ў бессімптомных пацыентаў.