16 красавiка 2024, aўторак, 7:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Працоўны МЗКЦ: Годзе карміць Дразды!

33
Працоўны МЗКЦ: Годзе карміць Дразды!
ФОТА: ТАСС

Мы – людзі.

Працоўны Менскага завода колавых цягачоў расказаў прэс-службе грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», як настроеныя людзі прадпрыемства і што адбываецца на вытворчасці:

– Працую на МЗКЦ, сілаў няма больш маўчаць.

І так справы былі так сабе, хоць на першы погляд і лепей, чым на іншых заводах, але цяпер увогуле нейкі трэш проста! Спачатку пачаў падаць заробак, праўда, да росту коштаў. Да Новага года гэта стала вельмі нават адчувальна. Потым гэты каранавірус, палова злегла, частка з іх хадзіла на працу ў вельмі дрэнным стане, пры тым што праца ў нас у апошні час усё больш паходзіць на стварэнне бачнасці дзейнасці.

Потым пачалі майстры і ўвогуле кіраўніцтва ціснуць на збор подпісаў за трохадсоткавага прыдурка, але многія з тых, з кім маю зносіны, проста пасылалі кіраўніцтва. Кагосьці пазбаўлялі прэмій, але да звальненняў амаль не даходзіла.

А ў нас мужыкі вось што кажуць некаторыя, што калі ўсё цяпер пусціць на самацёк, то тады нашы сем'і быццам бы без кармільцаў застануцца, трэба ўжо адпраўляць сашу3% на нары, і калі народ паваліць на супрацьстаянне з уладай, то мы павінны таксама далучацца.

У дзядзькі з майго цэха сын у АМАПе працуе, кажа, што ў іх настрой таксама радыкальны, шмат хто хоча звальняцца, таму што не збіраюцца падымаць руку на людзей дзеля невядома чаго, усе разумеюць ужо, што Лукашэнка краіну да ручкі давёў.

А я асабіста думаю, што нам і іншым заводам трэба будзе страйк абвяшчаць, хопіць карміць сваёй крывёю гэтыя праклятыя Дразды, нам таксама час жыць пачынаць, мы таксама людзі.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках