25 красавiка 2024, Чацвер, 15:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Ніколі яшчэ ў Расеі Сашу Таракана так не прыніжалі»

133
«Ніколі яшчэ ў Расеі Сашу Таракана так не прыніжалі»
ФОТА: ТАСС

Усе разумеюць, што ягоны тэрмін падышоў да канца.

Ніхто не хоча камунікаваць з Сашам Тараканам. Візіт Лукашэнкі ў Маскву выразна паказаў, што сяброў у яго не засталося, піша тэлеграм-канал «Баста!».

Прэзідэнт Расеі дэманстратыўна не падаў руку малодшаму сыну Лукашэнкі, самога Сашу «забыліся» згадаць падчас пералічэння кіраўнікоў дзяржаў, якія прыехалі на Парад Перамогі.

Ніякіх перамоў, ніякіх размоваў - ні да парада, ні падчас, ні пасля. Пры гэтым час пагаварыць з прэзідэнтамі Казахстана, Узбекістана, Малдовы і Таджыкістана Уладзімір Пуцін знайшоў. Таму адразу пасля заканчэння ўсіх афіцыйных мерапрыемстваў - паспешлівы адлёт ў Менск.

Яшчэ адна прычына хуткага вяртання – Сашавы страхі. Каб жа чаго не здарылася падчас адсутнасці і каб жа не затрымацца ў Маскве ўжо не са сваёй волi.

Ніколі яшчэ, мусіць, у Расеі Сашу так не прыніжалі. Усе разумеюць, што ягоны тэрмін падышоў да канца і сэнсу пра нешта гаварыць з ім няма.

Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі..

Напісаць каментар 133

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках