25 красавiка 2024, Чацвер, 14:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праз тыдзень ад гэтага флэшмобу ўся Беларусь будзе гудзець

5
Праз тыдзень ад гэтага флэшмобу ўся Беларусь будзе гудзець
АЛЯКСЕЙ НОСАЎ
ФОТА: «БЕЛСАТ»

Салідарнасць пачынаецца з нас.

Лекар з Менску Аляксей Носаў, які рэзка крытыкуе сістэму аховы здароўя Беларусі праз бяздзейнасць падчас эпідэміі каранавіруса, заклікаў беларусаў падтрымаць Флэшмоб салідарнасці, які праходзіць кожны дзень а 19.00, піша Telegram-канал «Баста!».

«Не забывайце пра Флэшмоб салідарнасці, - піша ён. - Кожны дзень а 19:00 2 хвіліны стукаем па рондалях лыжкамі. Усё атрымаецца.

У Гішпаніі таксама ўсё не з першага разу атрымалася. Праз тыдзень гэтага флэшмобу ўся Беларусь будзе гудзець. Салідарнасць пачынаецца з нас!»

Беларускія блогеры і актывісты прапанавалі праводзіць Флэшмоб салідарнасці. Мэта акцыі - падтрымаць медыкаў, якія змагаюцца за нашы жыцці і герояў, якія цяпер знаходзяцца за кратамі.

Кожны дзень а 19:00 на знак салідарнасці адкрываем вокны кватэр, выходзім на балконы, ляскаем у ладкі, стукаем у рондалі або ўключаем музыку. Усяго 2 хвіліны - але кожны дзень і да перамогі!

Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках