13 лiпеня 2020, панядзелак, 20:53
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Курэйчык прапанаваў новую форму інтэрнэт-апытанняў для беларускіх СМІ

21
Андрэй Курэйчык прапанаваў новую форму інтэрнэт-апытанняў для беларускіх СМІ
Андрэй Курэйчык

Ці прыслухаюцца медыі да меркавання вядомага рэжысёра і сцэнарыста?

Акадэмія навук Беларусі прыйшла да высновы, што інтэрнэт-апытанні СМІ што да палітычных пераваг іх аўдыторыі могуць уважацца за «апытанні грамадскай думкі аб сацыяльна-палітычнай сітуацыі», а праводзіць такія апытанні можна толькі пры наяўнасці спецыяльнай акрэдытацыі.

Забарону інтэрнэт-апытанняў звязваюць з тым, што Лукашэнку ўразілі вынікі апытанняў такіх СМІ, як «Наша Ніва», tut.by, onliner.by, telegraf.by і іншых онлайн-выданняў, дзе дыктатар атрымліваў 1-3% рэйтынгу, пасля чаго за ім замацавалася мянушка «Саша тры адсоткі».

Рэжысёр Андрэй Курэйчык прапанаваў у «Фэйсбуку» новую форму інтэрнэт-апытанняў для беларускіх СМІ

«Прапаную СМІ з гэтага часу праводзіць апытанні так: вы за Бабайку, Цэкалу, Сашу-3% ці Блогера? Вашы варыянты?», - напісаў Андрэй Курэйчык.

Ці прыслухаюцца медыі да меркавання вядомага рэжысёра і сцэнарыста?