13 лiпеня 2020, панядзелак, 4:05
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей біўся за нас. Цяпер наша чарга біцца за яго

11
Сяргей біўся за нас. Цяпер наша чарга біцца за яго
СЯРГЕЙ ЦІХАНОЎСКІ НА СУСТРЭЧЫ Ў ГАРОДНІ
ФОТА: TUT.BY

Калега і сябар Сяргея Ціханоўскага запрасіў на легальны пікет 5 чэрвеня каля ГУМа ў Менску.

Калега і сябар народнага блогера Сяргея Ціханоўскага - відэаблогер Дзмітрый Казлоў «Шэры кот» запрашае на легальны пікет, які пройдзе ў Менску 5 чэрвеня, у пятніцу.

Месца - ГУМ, пачатак - а 18:00.

«29 траўня ў Гародні быў затрыманы народны блогер Сяргей Ціханоўскі, - паведаміў Зміцер. - Дзе ён цяпер - мы не ведаем. Самае важнае, што мы павінны цяпер рабіць - дамагацца вызвалення Сяргея Ціханоўскага, Мікалая Статкевіча і іншых актывістаў, якіх «Саша тры адсоткі» пакідаў за краты.

Сяргей біўся за нас. Цяпер наша чарга біцца за яго! Прыходзьце!»