29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Такаеў забараніў выкарыстоўваць у Казахстане фармулёўку «расейская дыяспара»

15
Такаеў забараніў выкарыстоўваць у Казахстане фармулёўку «расейская дыяспара»
КАСЫМ-ЖАМАРТ ТАКАЕЎ
ФОТА: ПРЭС-СЛУЖБА ПРЭЗІДЭНТА КАЗАХСТАНА

Прэзідэнт Казахстана заявіў, што такі выраз супярэчыць сапраўднаму становішчу рэчаў.

Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў 3 чэрвеня ў інтэрв'ю «Комсомольской правде» заявіў, што забараніў ідэолагам выкарыстоўваць фармулёўку «расейская дыяспара».

Усе казахстанцы, заявіў Такаеў, незалежна ад этнічнага паходжання, уважаюць сябе за адзіную нацыю, і таму ў краіне няма паняцця «нацыянальная меншасць».

«Нядаўна ў адным з замежных аналітычных матэрыялаў я наткнуўся на фармулёўку «расейская дыяспара ў Казахстане». Я папярэдзіў нашых ідэолагаў і аналітыкаў ні ў якім разе не ўжываць такія выразы, якія ў корані супярэчаць сапраўднаму становішчу рэчаў. Расейцы - гэта частка нашага народа, іх унёсак у станаўленне і развіццё Казахстана вялізны і не падлягае забыццю», - сказаў ён.

Многія расейскія імёны, заўважыў Такаеў, «залатымі літарамі» ўпісаныя ў гісторыю краіны.

Насельніцтва Казахстана складае 18,6 млн чалавек, больш за 3,5 мільёна складаюць расейцы, іх доля дасягае амаль 19%. У апошнія гады адзначаецца адток грамадзян з Казахстана ў краіны СНД, у асноўным этнічных расейцаў. Прычынамі экспэрты называюць як эканамічныя, так і сацыяльныя і палітычныя фактары, у тым ліку рост казахскага нацыяналізму.

У адказе на пытанне аб магчымым паўторы сцэнару Крыма ці Данбаса ў Казахстане ў дачыненні да паўночных абласцей краіны, якія знаходзяцца на мяжы з Расеяй, Такаеў сказаў, што такія прагнозы «псеўдаэкспэртаў» не маюць пад сабой «сур'ёзнай асновы» і «разлічаныя на дэстабілізацыю сітуацыі».

«Такія прагнозы могуць выказваць толькі некампетэнтныя людзі, нядобразычліўцы, якія падпяваюць чужым галасам», - адзначыў ён.

Прэзідэнт Казахстана таксама адказаў на пытанне пра магчымасць з'яўлення ў краіне вайсковай базы ЗША. З ягоных слоў, будаўніцтва базы «не абмяркоўваецца і не стаіць на парадку дня».

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках