20 красавiка 2024, Субота, 18:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Швэцыі з'явілася вакансія, дзе не трэба працаваць

14
У Швэцыі з'явілася вакансія, дзе не трэба працаваць

Працаўніку будуць плаціць $2300.

«Працу мары» прапануюць суіскальнікам у Швэцыі. Гэта праца, на якой не трэба працаваць. Ад супрацоўніка патрабуецца ездзіць на станцыю ў Гётэбаргу, каб уключаць і выключаць святло ў пачатку і ў канцы працоўнага дня. Працадаўца ўжо атрымаў 125 заявак з усяго свету, паведамляе «Швэдскае радыё», піша korrespondent.net.

У апісанні вакансіі паказваецца, што аклад будзе выплачвацца да канца жыцця.

Свае заяўкі на працу даслалі суіскальнікі не толькі са Швэцыі, але і з ЗША, Філіпін, Тайваня і іншых краін.

Аўтарамі праекта пад назвай Вечная пасада з'яўляюцца мастакі Сымон Голдзін і Якаб Сенебю. Яны гатовыя плаціць заробак 2,3 тысячы даляраў.

Ад супрацоўніка патрабуецца ў пэўны час раніцай і ўвечары прыязджаць на новабудоўлю станцыі Korsvägen у Гётэбаргу і ўключаць/выключаць там электрычнасць. У астатні час чалавек вольны.

Аўтары арт-эксперыменту збіраюцца плаціць заробак цягам 120 гадоў. Сродкі на гэта выдзелілі Швэдская мастацкая рада і Управа транспарту.

Атрымаць «працу мары» можа жыхар Гётэборга ці ахвотны туды пераехаць.

Арт-эксперымент накіраваны на прыцягненне ўвагі да няроўнасці ў грамадстве, якая з кожным годам толькі расце.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках