19 красавiка 2024, Пятніца, 6:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША, ЕЗ і Вялікая Брытанія заклікаюць Менск ужыць захады для правядзення справядлівых выбараў

35
ЗША, ЕЗ і Вялікая Брытанія заклікаюць Менск ужыць захады для правядзення справядлівых выбараў

ЗША, Вялікая Брытанія і ЕЗ выступілі з заявай.

Беларускія ўлады павінны ўжыць захады для правядзення мірных, свабодных і адкрытых выбараў прэзідэнта, гаворыцца ў супольнай заяву місій ЗША, Вялікай Брытаніі і Еўрапейскага Звязу ад імя дзяржаў-чальцоў ЕЗ, прадстаўленых у Менску.

«У сувязі з тым, што Беларусь пачынае працэс абрання свайго прэзідэнта, мы заклікаем беларускія ўлады ўжыць неабходныя захады для правядзення бяспечных, мірных, свабодных і справядлівых выбараў і забеспячэння фундаментальных свабод», - гаворыцца ў заяве, апублікаванай на сайце амбасады ЗША.

«Мы чакаем, што Беларусь своечасова накіруе афіцыйнае запрашэнне назіральнікам БДІПЧ АБСЕ, і заклікаем беларускія ўлады на справе прадэманстраваць сваю гатоўнасць дамагчыся прагрэсу ў выкананні рэкамендацый папярэдніх справаздач БДІПЧ АБСЕ паводле вынікаў назірання за выбарамі», - таксама сказана ў заяве.

«Працэс рэгістрацыі кандыдатаў павінен быць справядлівым і празрыстым, мы падкрэсліваем, што ніякія палітычна матываваныя абмежавальныя захады не павінны перашкаджаць патэнцыйным кандыдатам праходзіць працэдуру рэгістрацыі», - падкрэсліваецца ў заяве.

«Улічваючы, што выбары праходзяць у кантэксце крызісу COVID-19, мы настойліва рэкамендуем беларускім уладам прыняць рэкамендацыі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя аб фізічным дыстанцыяванні для звядзення да мінімуму пагрозы COVID-19 такім чынам, каб усе кандыдаты мелі роўныя магчымасці агітаваць і інфармаваць выбаршчыкаў аб тым, за што яны выступаюць.

Свабода СМІ і права на мірныя сходы цалкам неабходныя для забеспячэння легітымнасці выбараў. Журналісты павінны мець магчымасць паведамляць інфармацыю свабодна і бесперашкодна. Грамадзянам павінна быць дазволена мірна выказваць сваё меркаванне. Вось чаму мы таксама занепакоеныя нядаўнімі затрыманнямі ўдзельнікаў мірных акцый пратэсту і накладаннем адміністрацыйнага арышту на журналістаў.

Нагадваем, што наяўнасць адчувальных крокаў, якія ўжываюцца Беларуссю для забеспячэння ўсеагульных фундаментальных свабод, прынцыпу вяршэнства закона і правоў чалавека, застанецца ключавым фактарам пры фармаванні нашай будучай палітыкі ў дачыненні да Беларусі. Бяспечныя, мірныя, свабодныя і справядлівыя выбары, якія не зазналі зламыснага ўплыву звонку і праведзеныя з захаваннем фундаментальных свабод, будуць спрыяць дэмакратычнаму развіццю Беларусі, умацуюць яе суверэнітэт і незалежнасць і падрыхтуюць глебу для больш актыўнага супрацоўніцтва з нашымі краінамі і для эканамічнага дабрабыту беларускага народа», - гаворыцца ў заяве.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках