18 красавiка 2024, Чацвер, 14:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выбары ў ЗША: адставанне Трампа ад Байдэна ўпершыню павялічылася да 10%

3
Выбары ў ЗША: адставанне Трампа ад Байдэна ўпершыню павялічылася да 10%
ФОТА: CARLOS BARRIA/MARK MAKELA/REUTERS

Прэзідэнцкія выбары ў ЗША адбудуцца ў лістападзе 2020 года.

Найбольш верагодны кандыдат ад Дэмакратычнай партыі на прэзідэнцкіх выбарах Джо Байдэн павялічыў электаральны адрыў ад прэзідэнта Дональда Трампа, паведамляе «Новое время».

Паводле апытання Reuters/Ipsos адрыў Байдэна ад Трампа сярод зарэгістраваных выбарцаў павялічыўся да 10 працэнтаў.

Апытанне праводзілася сярод 1113 выбарцаў, хібнасць складае да 3 працэнтных пунктаў.

Зыходзячы са статыстыкі апытанняў Reuters/Ipsos, гэта самая вялікая розніца паміж двума магчымымі спаборнікамі на лістападаўскіх выбарах пачынаючы з красавіка.

Таксама дадатковае апытанне паказала, што 64% апытаных падтрымалі масавыя пратэсты праз забойства афраамерыканца Джорджа Флойда, 55% не ўхваляюць рэакцыю Трампа на пратэстныя выступы.

Разрыў паміж Трампам і Байдэнам у 10% паказваў і праведзенае раней апытанне ABC News/Washington Post.

Аднак, згодна з гэтым апытаннем, сярод тых, хто абавязкова прыйдзе на выбары ў лістападзе, пераважаюць прыхільнікі Трампа, сярод прыхільнікаў Байдэна такіх значна менш.

Байдэн з'яўляецца найбольш верагодным кандыдатам ад Дэмакратычнай партыі на прэзідэнцкіх выбарах, якія адбудуцца ў лістападзе 2020 года.

Кандыдатуру Байдэна павінны зацвердзіць на з'ездзе дэмакратычных партый 17 жніўня.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках