6 лiпеня 2020, панядзелак, 15:05
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Як выглядае ўзламаная студыя Сяргея Ціханоўскага пасля ператрусу

43
Як выглядае ўзламаная студыя Сяргея Ціханоўскага пасля ператрусу
ФОТА: SVABODA.ORG

Памяшканне нават не апячаталі, дзверы не замкнулі.

На працягу дня праводзілі ператрус у гомельскай студыі Сяргея Ціханоўскага ў гатэлі «Кастрычніцкі». Цяпер узламаныя дзверы студыі расчыненыя, не апячатаныя. Многія рэчы раскіданыя, паведамляе «Радыё Свабода».

Са слоў супрацоўнікаў гатэля, ператрус праходзіў з самай раніцы і да 16 гадзін.

«Прыйшлі два міліцыянты ў форме, з імі была адзін у цывільным і яшчэ двое невядомых, - можа, гэта былі панятыя. Таксама было некалькі супрацоўнікаў МНС - яны і ўзламалі дзверы, старую, драўляную. Што так доўга можна было тут рабіць - незразумела.

Пасля ператрусу выносілі скрыні з чымсьці, тэчкі з дакументамі. Што забралі - невядома. Здаецца, са студыі знік кававы апарат», - патлумачылі супрацоўнікі гатэля.

Яны непакояцца, што памяшканне нават не апячаталі, дзверы не замкнулі, а гатэль нясе за гэта адказнасць.

ФОТА: SVABODA.ORG
ФОТА: SVABODA.ORG
ФОТА: SVABODA.ORG
ФОТА: SVABODA.ORG