23 красавiка 2024, aўторак, 11:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі заявіў пра неабходнасць рыхтавацца да другой хвалі каранавірусу ва Украіне

5
Зяленскі заявіў пра неабходнасць рыхтавацца да другой хвалі каранавірусу ва Украіне

За апошні месяц сітуацыя з каранавірусам ва Украіне значна пагоршылася.

Пра гэта прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі сказаў падчас нарады ў прадухіленні распаўсюджвання Covid-19 у аўторак, 30 чэрвеня, на фоне пагаршэння эпідэміялагічнай сітуацыі ў краіне, піша «Новы час».

«На Закарпацці больш за 70% ложкаў медустановаў, якія рыхтаваліся да першай хвалі эпідэміі, занятыя хворымі. З такой дынамікай трэба рыхтавацца да другой хвалі. Усё яшчэ спадзяюся, што мы здолеем абыйсці найгоршы сцэнар. Але медыцына павінна быць гатовая да ўсяго», – папярэдзіў кіраўнік дзяржавы.

Раней пра падрыхтоўку другой чаргі лякарняў для пацыентаў з Covid-19 заявіў міністр аховы здароўя Максім Сцяпанаў.

«Мы старанна працуем над разгортваннем другой хвалі лякарняў, якія будуць дапамагаць хворым на каранавірусную інфекцыю. Мы ўжо разумеем, што ў некаторых абласцях з такім стаўленнем грамадзянаў да нашых рэкамендацый будзе рэзкі рост колькасці людзей, якіх шпіталізуюць. А ў лякарню трапляюць людзі з цяжкім варыянтам хваробы», – адзначыў ён.

Паводле словаў кіраўніка Міністэрства аховы здароўя, за апошні месяц сітуацыя з каранавірусам ва Украіне значна пагоршылася і далей яна можа стаць яшчэ горшай.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках