19 красавiка 2024, Пятніца, 23:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лідар беларускай апазіцыі Мікола Статкевіч прызнаны палітычным вязнем

5
Лідар беларускай апазіцыі Мікола Статкевіч прызнаны палітычным вязнем
МІКОЛА СТАТКЕВІЧ

Праваабаронцы патрабуюць неадкладна вызваліць апазіцыйнага палітыка.

Лідар беларускай апазіцыі Мікола Статкевіч затрыманы паводле падазрэння ў здзяйсненні злачынства паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса Беларусі ("Арганізацыя альбо ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак"), піша ПЦ "Вясна".

30 чэрвеня Мікола Статкевіч павінен быў выйсці на волю пасля 30 сутак арышту, аднак напярэдадні вечарам жонцы Статкевіча Марыне Адамовіч патэлефанаваў следчы і паведаміў пра крымінальную справу. Пакуль што Статкевіч знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання на вул. Акрэсціна.

У сувязі з гэтым праваабарончая супольнасць Беларусі прызнала яго палітычным вязнем. Пры прыняцці гэтай пастановы праваабаронцы кіраваліся раней прынятымі заявамі беларускай праваабарончай супольнасці ад 1, 9 і 11 чэрвеня 2020 года наконт прызнання палітвязнямі фігурантаў "справы Ціханоўскага".

На падставе гэтага беларускія праваабаронцы патрабуюць ад беларускіх уладаў неадкладнага вызвалення Міколы Статкевіча і спынення распачатага ў дачыненні да яго крымінальнага пераследу.

Міколу Статкевіча затрымалі 31 траўня па дарозе на Камароўскі рынак у Менску, дзе ён збіраўся наведаць выбарчы пікет Святланы Ціханоўскай. Пазней ягонай жонцы Марыне Адамовіч паведамілі, што Статкевіч знаходзіцца ў ізалятары на Акрэсціна, яму прысудзілі 15 сутак. 15 чэрвеня адбыўся яшчэ адзін суд, які дадаў палітыку яшчэ 15 сутак. На Акрэсціна палітык знаходзіцца дагэтуль.

Крымінальная справа паводле гэтага ж артыкула (на падставе ч. 1 арт. 342 КК) распачатая на блогера Сяргея Ціханоўскага і ягоных паплечнікаў, Сяргея Пятрухіна, Аляксандра Кабанава, Уладзіміра Цыгановіча (MozgON), Ігара Лосіка, Змітра Казлова.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках