24 красавiка 2024, Серада, 6:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхарка Бабруйска: Лукашэнку трэба змяніць

9
Жыхарка Бабруйска: Лукашэнку трэба змяніць
АРХІЎНЫЯ ФОТА: BELSAT.EU

Ад дзяржавы беларусам няма ніякай дапамогі.

Жыхарка Бабруйска піша, чаму яна бярэ ўдзел ва ўсіх даступных формах пратэсту - ад вулічных акцый да флэшмобаў, паведамляе прэс-служба грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь".

"У мяне трое дзяцей, падлеткі, - кажа яна. - Дзве дзяўчынкі і хлопчык. Сёння пайшлі з імі ў абутковыя крамы, бо на лета патрэбны абутак. Толькі сёння, таму што ўсе хварэлі, з сакавіка практычна нічога з мужам не зараблялі (працуем абодва на дзяржпрадпрыемствах) і ўсе грошы сыходзілі на лекі і ежу.

Ад дзяржавы дапамогі ніякай не дачакаліся, больш за тое, мужа з пнеўманіяй і тэмпературай прымушалі хадзіць на працу.

Цяпер з'явілася крыху вольных грошай, мая мама дадала крыху і мы пайшлі на закупы. Скажу так: мы набылі толькі дочкам, бо на сына не выстарчыла, хадзіцьме ў ірваных нейкі час.

Калі не змяніць Лукашэнку, то налета мы ўсёй сям'ёй будзем у найлепшым выпадку лапці плесці, і гэта зусім не жарт. Я стамілася плакаць, я стамілася так жыць, я стамілася працаваць за місу поліўкі. Таму і сама бяру ўдзел ва ўсіх пратэстах, што цяпер адбываюцца - ад пікетаў да Флэшмобу салідарнасці, і іншых прашу падтрымаць".

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках