23 красавiка 2024, aўторак, 11:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арсень Дзядок: А 19:00 выходзьце на гаўбцы, бразгачыце рондалямі, усміхайцеся адзін аднаму

Арсень Дзядок: А 19:00 выходзьце на гаўбцы, бразгачыце рондалямі, усміхайцеся адзін аднаму
АРСЕНЬ ДЗЯДОК

І так - да перамогі, кожны вечар.

Моладзевы лідар і ўдзельнік грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Арсень Дзядок звярнуўся да сваіх аднагодкаў, паведамляе прэс-служба грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь".

"Па-першае, хацелася б павіншаваць нас усіх, - сказаў ён. - Нас - 97 адсоткаў. 97 працэнтаў тых, хто хоча жыць у Беларусі без Лукашэнкі.

Але гэтага недастаткова. Нам трэба дзейнічаць разам, салідарна. Я б хацеў запрасіць вас далучыцца да агульнанацыянальнага Флэшмобу салідарнасці з барацьбітамі за свабоду. Кожны дзень а 19.00 на 2 хвіліны адкрывайце вокны, выходзьце на гаўбцы, уключайце музыку, пляскайце ў ладкі, стукайцеся ў рондалі, усміхайцеся адзін аднаму.

І так - да перамогі, кожны вечар".

Беларускія блогеры і актывісты прапанавалі праводзіць Флэшмоб салідарнасці. Мэта акцыі - падтрымаць медыкаў, якія змагаюцца за нашы жыцці і герояў, якія цяпер знаходзяцца за кратамі.

Кожны дзень а 19:00 на знак салідарнасці адкрываем вокны кватэр, выходзім на балконы, пляскаем у ладкі, стукаем у рондалі або ўключаем музыку. Усяго 2 хвіліны - але кожны дзень і да перамогі!

Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках