25 красавiка 2024, Чацвер, 1:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Штат Арызона зноў закрываецца на карантын

Штат Арызона зноў закрываецца на карантын

Абмежаванні ўводзяцца тэрмінам на 30 дзён і закрануць бары, спартовыя залы, кінатэатры і аквапаркі.

Бары і трэнажорныя залы ў Арызоне зноў закрываюцца прынамсі на 30 дзён у сувязі з успышкай каранавіруса ў гэтым штаце, абвясціў губернатар Даг Дзьюсі, паведамляе «Голас Амерыкі».

Абвешчаная Дзьюсі месячная паўза, якая таксама закране кінатэатры і аквапаркі, ўвайшла ў дзеянне ўвечары ў панядзелак.

Губернатар таксама забараніў мерапрыемства з удзелам больш чым 50 чалавек, фактычна забараніўшы масавыя святкаванні з нагоды Дня незалежнасці 4 ліпеня.

Органы аховы здароўя Арызоны паведамілі ў нядзелю, што ў штаце зарэгістраваныя яшчэ 3 858 выпадкаў каранавіруса.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках