29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыгімантас Павільёніс: Мы заклікалі прэзідэнта Літвы мабілізаваць увесь ЕЗ на абарону свабоды ў Беларусі

4
Жыгімантас Павільёніс: Мы заклікалі прэзідэнта Літвы мабілізаваць увесь ЕЗ на абарону свабоды ў Беларусі

Літоўскі дэпутат падтрымаў беларусаў, якія змагаюцца за перамены.

Дэпутат Сейма Літвы Жыгімантас Павільёніс мяркуе, што сёння ўвесь Еўрапейскі Звяз павінен стаць на абарону свабоды ў Беларусі, паведамляе карэспандэнт Charter97.org у Вільні.

«На думку многіх дэмакратаў, у Беларусі надышоў 1937 год. Усіх, хто мае іншую думку, чым Лукашэнка, цяпер садзяць - у тым ліку тых, хто выступае супраць Астравецкай АЭС. На маю асабістую думку, Лукашэнка саджае ўсіх не толькі праз страх «майдана» перад нелегальнымі прэзідэнцкімі выбарамі, але і для таго, каб прымусіць замаўчаць тых, хто выступае супраць крамлёўскай Астравецкай АЭС, якая нагадвае ўсім вольным беларусам пра Чарнобыль», - заявіў Павільёніс.

Дэпутат паведаміў, што разам з іншымі палітыкамі звярнуўся да прэзідэнта Літвы Гітанаса Наўседы з заклікам «мабілізаваць увесь ЕЗ і абараніць рэшткі сумлення і свабоды ў Беларусі».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках