19 красавiка 2024, Пятніца, 12:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі мільярдэр Алег Цінькоў перахварэў на COVID-19

7
Расейскі мільярдэр Алег Цінькоў перахварэў на COVID-19
АЛЕГ ЦІНЬКОЎ
ФОТА: ТАСС

Раней стала вядома, што ён лечыцца ад лейкозу.

Расейскі бізнэсовец і мільярдэр Алег Цінькоў, які лечыцца ад лейкозу, тры месяцы таму перахварэў на каранавірус. Пра гэта ён паведаміў у сваім Інстаграме, піша «Медуза».

Цінькоў распавёў аб ходзе лячэння ад лейкозу, які яму дыягнаставалі ў кастрычніку 2019 года. Бізнэсовец прайшоў тры курсы хіміятэрапіі і выйшаў у рэмісію, але хваробу не ўдалося перамагчы канчаткова, таму на наступным тыдні яму зробяць перасадку касцявога мозгу. Затым яго чакае працяглы перыяд рэабілітацыі.

«Я вядома б не прайшоў усе гэтыя выпрабаванні, калі б не мая сям'я, я ведаў, што я жыву 31 год з найлепшай жанчынай і ў мяне выдатныя 3 дзяцей, але я на 200% пераканаўся ў гэтым апошнія 6 месяцаў ... <...> І вядома, малюся Госпаду, ён мяне выратаваў і захаваў пасля 2-х сэпсісаў і Covid-19. Так, я яшчэ перахварэў на каранавірус 3 месяцы таму», - напісаў Цінькоў (арфаграфія і пунктуацыя захаваныя).

Алег Цінькоў паведаміў, што хворы на лейкоз, на пачатку сакавіка. У красавіку ён сышоў з пасады кіраўніка рады дырэктараў «Тинькофф банка».

Незадоўга да абвяшчэння аб хваробе Цінькова ўлады ЗША абвінавацілі бізнэсоўца ва ўтойванні мільярда даляраў актываў і даходаў, з якіх ён павінен быў заплаціць падатак пры выхадзе з амерыканскага грамадзянства ў 2013 годзе. На момант выстаўлення абвінавачванняў Цінькоў быў у Лондане. Суд па ягонай экстрадыцыі ў ЗША павінен пачацца 27 красавіка, але быў адкладзены да 13 ліпеня.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках