20 красавiка 2024, Субота, 7:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Малдове выявілі падпольны верталётны завод

11
У Малдове выявілі падпольны верталётны завод

Арганізатары і кіраўніцтва нелегальнага завода для зборкі верталётаў з'яўляюцца жыхарамі Прыднястроўя.

У Малдове ў 50 кіламетрах ад Кішынёва быў знойдзены падпольны завод для вытворчасці верталётаў. Пра гэта паведамляе korrespondent.net.

На падпольным верталётным заводзе, паводле звестак малдоўскай пракуратуры, збіралі верталёты, падобныя па мадыфікацыі з Ка-26.

«Большасць задзейнічаных у вытворчасці верталётаў, уключаючы арганізатараў і кіраўніцтва прадпрыемства, з'яўляюцца жыхарамі Прыднястроўя», - гаворыцца ў паведамленні.

Падчас ператрусаў было знойдзена больш за 10 верталётаў, якія знаходзяцца на розных этапах гатоўнасці. Распачатая крымінальная справа аб падрыхтоўцы кантрабанды лятальных апаратаў, пакаранне паводле гэтага артыкула прадугледжвае да дзесяці гадоў пазбаўлення волі.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках