20 красавiка 2024, Субота, 7:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Для ганконжцаў пабудуюць горад у Еўропе

6
Для ганконжцаў пабудуюць горад у Еўропе
ФОТА: GETTY IMAGES

Цяпер выбіраюць краіну, дзе размесцяць горад.

У Еўропе пабудуюць прыватнае места для жыхароў Ганконга, якія стаміліся ад пратэстаў і палітычнай няпэўнасці. Пра гэта заявіла кампанія Victoria Harbour Group дэвелапера-магната Айвана Ко (Ivan Ko), піша korrespondent.net са спасылкай на The Telegraph у аўторак, 30 чэрвеня.

Як сказана ў матэрыяле, мільёны людзей у Ганконгу задумваюцца аб пераездзе, бо Кітай пагражае самакіраванню адмысловага адміністрацыйнага раёна.

"Мы хочам даць ганконжцам магчымасць пакінуць яго, але жыць, працаваць і ствараць свае сем'і ў тых краінах, якія з'яўляюцца дэмакратычнымі і вольнымі", - сказаў Ко, які таксама з'яўляецца старшынём рады дырэктараў забудоўніка RECAS.

Паводле плану, новы горад будзе аўтаномным, са сваёй сацыяльна-эканамічнай і палітычнай сістэмай, убудаванай у жыццё краіны, на тэрыторыі якой будзе знаходзіцца. Адну палову мегаполіса хочуць засяліць ганконжцамі, а другую - жыхарамі той краіны, дзе з'явіцца места. Паводле ацэнак Ко, гэтая лічба складзе блізу два мільёны чалавек.

Цяпер Victoria Harbour Group шукае вольную зямлю ў розных краінах. Аб'ект хочуць збудаваць ужо сёлета, а ўсю патрэбную інфраструктуру - у 2021-м.

Адзначаецца, што грошы на будаўніцтва паступаюць ад інвестараў з Ганконга і Крэмніевай даліны. Астатнія грошы будуць сабраныя на стадыі праектавання.

Ко дадае, што ягоная кампанія вядзе перамовы з урадамі чатырох заходніх краін, асноўная цікавасць выяўляецца да Ірландыі. У лютым 2020 года мела адбыцца сустрэча з уладамі гэтай краіны, але яе перанеслі праз карантын. Вялікая Брытанія таксама з'яўляецца "разумна рэалістычным" варыянтам, мяркуе бізнэсовец.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках