20 красавiка 2024, Субота, 16:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Песню Віктара Цоя «Перамен!» пераклалі і выканалі на беларускай мове

13
Песню Віктара Цоя «Перамен!» пераклалі і выканалі на беларускай мове
ФОТА: СКРЫНШОТ YOUTUBE

Відэафакт.

Паэт і літаратуразнаўца Анатоль Івашчанка пераклаў на беларускую мову песню «Перамен!» гурта «Кіно» і Віктара Цоя.

Публікуем пераклад легендарнай песні:

Перамен!

Заміж сьвятла – выцьвіласьць шкла,

замест агню – дым.

У сетцы календара скрэсьлены дзень.

Чорнае сонца згарае датла,

дзень дагарае зь ім.

На расплаўлены горад падае цень.

Прысьпеў:

Перамен! – прагнуць сэрцы здаўна.

Перамен! – просяць вочы сьвятла.

Ў нашым сьмеху, у нашых сьлязах і ў пульсацыі вен:

“Перамен!

Чакай перамен!”

Электрычнасьць і ўночы працягвае дзень

і з запалкамі зноў недагляд,

але ў кухні сіняю кветкай гарыць газ.

Цыгарэты ў рукох, чай на стале –

дужа просты расклад.

І больш нічога ня трэба – ўсё знаходзіцца ў нас.

Прысьпеў.

Мудрым вокам ніхто не пахваліцца з нас

і умелымі рухамі рук.

Нам ня трэба таго, каб адно аднаго паважаць.

Цыгарэты ў рукох, чай на стале,

кола замкнулася тут.

І вось нам становіцца страшна штосьці зьмяняць.

Прысьпеў.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках