29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нямеччына выдасць €130 мільярдаў еўраў на ажыўленне эканомікі

1
Нямеччына выдасць €130 мільярдаў еўраў на ажыўленне эканомікі
Фота: istock

Да канца года ў краіне будзе зніжана стаўка ПДВ, сем'ям выплацяць па 300 еўраў на дзіця.

Урадавая кааліцыя ФРГ - блок хрысціянскіх партый ХДУ/ХСУ і Сацыял-дэмакратычная партыя (СДП) узгадніла так званы кан'юнктурны пакет на суму 130 млрд еўраў для пераадолення эканамічных наступстваў пандэміі каранавіруса SARS-CoV-2. Пра гэта паведаміла ў Бэрліне канцлерка ФРГ Ангела Мэркель (Angela Merkel) познім вечарам у сераду, 3 чэрвеня, пасля 12-гадзінных кансультацый, паведамляе dw.com.

"Нам трэба будзе даць рады найцяжэйшаму эканамічнаму крызісу ў гісторыі ФРГ. Мы хочам разам выйсці з яго моцнымі і заклалі сёння добры падмурак для гэтага", - падкрэсліла Мэркель.

Усяго дакумент складаецца з 57 пунктаў. Сярод асноўных захадаў - зніжэнне падатку на дададзеную вартасць (ПДВ) з 19 да 16 адсоткаў з 1 ліпеня да канца 2020 года. Льготная стаўка ПДВ у гэты перыяд таксама будзе зніжана - з 7 да 5 адсоткаў. Акрамя таго, сем'і атрымаюць аднаразовую выплату сумай 300 еўраў на кожнае дзіцяці. З 2021 года за кошт дзяржаўных субсідый будуць зменшаны кошты на электрычнасць для насельніцтва і бізнэсу. Павялічацца субсідыі на куплю электрамабіляў.

У дакуменце закладзена і дадатковая дапамога для галін, найбольш пацярпелых ад локдаўна - перш за ўсё турыстычнага і рэстараннага бізнэсу. На перыяд з чэрвеня да жніўня на гэтыя мэты закладзена да 25 млрд еўраў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках