19 красавiка 2024, Пятніца, 22:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бабарыка пра Ціханоўскага: Гомель нарадзіў змагара

22
Бабарыка пра Ціханоўскага: Гомель нарадзіў змагара
ВІКТАР БАБАРЫКА
ФОТА: BABARIKO.BY

Экс-банкір правёў сустрэчу са сваёй ініцыятыўнай групай у Гомелі.

Тое, што адбываецца з відэаблогерам Сяргеем Ціханоўскім, незаконна і правакацыйна, заявіў кандыдат у прэзідэнты Віктар Бабарыка на сустрэчы з чальцамі сваёй ініцыятыўнай групы ў Гомелі, паведамляе «Радыё Свабода».

Пра Ціханоўскага: Гомель нарадзіў змагара

«Я бачу, што тут фармуецца грамадзянская супольнасць. Гомель нарадзіў Андрэя Стрыжака, стваральніка валанцёрскай ініцыятывы дапамогі лекарам ByCovid19. І змагара Сяргея Ціханоўскага», - сказаў ён.

Віктар Бабарыка нагадаў, што ягоны штаб нядаўна апублікаваў дэкларацыю аб сумленных выбарах і выказаў гатоўнасць надаць юрыдычную дапамогу пацярпелым, але ніхто з каманды Ціханоўскага яшчэ не падаваў заявы. Іншы гомельскі блогер Арцём Шапараў, які прысутнічаў на сустрэчы, адказаў на пытанне тым, што ўся каманда Ціханоўскага была арыштаваная.

Сяргей Ціханоўскі быў затрыманы 29 траўня ў Гародні, дзе праходзіў збор подпісаў за вылучэнне ягонай жонкі Святланы кандыдаткай на пасаду прэзідэнта. МУС распачало крымінальную справу паводле факту «гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў праваахоўных органаў». Праваабаронцы абвясцілі Ціханоўскага палітвязням.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках