29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стаў вядомы новы прэм'ер у «Сашы 3 адсоткі»

101
Стаў вядомы новы прэм'ер у «Сашы 3 адсоткі»
РАМАН ГАЛОЎЧАНКА
ФОТА: БЕЛТА

Хто заняў гэтую пасаду?

Новым прэм'ер-міністрам Беларусі стаў экс-кіраўнік Дзяржаўнага камітэта вайсковай прамысловасці Раман Галоўчанка, паведамляе tut.by.

Нагадаем, 3 чэрвеня Лукашэнка адправіў мінулы склад урада ў адстаўку.

Ранейшы прэм'ер-міністр у новы склад урада не ўвайшоў.

- Вялікіх прэтэнзій няма, але чалавек хоча займацца бізнэсам. Я вітаю, - заявіў Лукашэнка.

Галоўчанка нарадзіўся 10 жніўня 1973 года. У 1996 годзе скончыў Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных дачыненняў МЗС Расейскай Федэрацыі паводле спецыяльнасці "Міжнародныя дачыненні", у 2003 годзе - Акадэмію кіравання пры Лукашэнку. Пачынаў кар'еру ў Радзе Бяспекі, у 2002-2005 годзе быў намеснікам начальніка аддзела Генпракуратуры, працаваў у адміністрацыі Лукашэнкі, Дзяржаўнага камітэта вайсковай прамысловасці. У 2013-2018 гадах быў амбасадарам Беларусі ў ААЭ.

У жніўні 2018 года прызначаны старшынём Дзяржаўнага вайсковага прамысловага камітэта.

Таксама Лукашэнка прызначыў новы склад урада.

Напісаць каментар 101

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках