20 красавiка 2024, Субота, 14:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністрам культуры і інфармацыйнай палітыкі Украіны стаў экс-кіраўнік тэлеканала «1+1»

4
Міністрам культуры і інфармацыйнай палітыкі Украіны стаў экс-кіраўнік тэлеканала «1+1»
ФОТА: KP.UA

Гэтая пасада была вакантнай тры месяцы.

Вярхоўная Рада Украіны прагаласавала за прызначэнне міністрам культуры і інфармацыйнай палітыкі Аляксандра Ткачэнкі, народнага дэпутата ад Слугі народа і былога медыямэнэджара. Пасада кіраўніка Мінкульта была вакантнай тры месяцы, піша «Новое время».

За такую пастанову прагаласавалі 263 народныя дэпутаты на пасяджэнні парламента ў чацвер, 4 чэрвеня.

Аб раптоўнай пастанове фракцыі вылучыць кандыдатуру Ткачэнкі на пасаду міністра культуры стала вядома 1 чэрвеня. Дагэтуль яго разглядалі як кандыдата ў мэры Кіева, выбары якога пройдуць у кастрычніку. Ён ужо вылучыў сваю кандыдатуру на праймерыз ад «Слугі народа».

Да абрання народных дэпутатаў Ткачэнка 11 гадоў узначальваў холдынг «1+1 медыя», які належыць алігарху Ігару Каламойскаму.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках