13 лiпеня 2020, панядзелак, 17:41
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Каранавірус на Рэчыцкім метызным заводзе

3
Каранавірус на Рэчыцкім метызным заводзе
Фота: allgomel.by

Сотні кантактаў першага ўзроўню ходзяць на працу, кіраўніцтва пахаваліся ў кабінеты.

Успышка Covid-19 на Рэчыцкім метызным заводзе. 300 чалавек – кантакты першага ўзроўню, у некаторых цэхах – маскавы рэжым, паведамляе тэлеграм-канал «Баста!».

На Рэчыцкім метызным заводзе – успышка «кароны». Як мінімум у двух цэхах уведзены маскавы рэжым, уваход на завод для пабочных зачынены. Усюды абвесткі пра абавязковае нашэнне масак!

«З размовы з майстрам ведаю дакладна пра больш як 300 кантактаў першага ўзроўню, пры гэтым яны знаходзяцца на працоўных месцах. Ёсць і пацверджаныя выпадкі, але іх колькасць замоўчваецца. Апрацоўку цэхаў ніхто не праводзіць, інфармацыю працоўным ніхто не дае, а самі канторскія пацукі сядзяць у сваіх кабінетах і на вытворчасць – ні нагой».

Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.