24 красавiка 2024, Серада, 3:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ева Сапрыгіна: Рэжым павінен бачыць, што нас шмат

2
Ева Сапрыгіна: Рэжым павінен бачыць, што нас шмат
Фота: SVABODA.ORG

Салідарнасць можа даць адпор любым указам і загадам.

Актывістка грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Ева Сапрыгіна расказала прэс-службе кампаніі, чаму важна праявіць салідарнасць і выйсці на легальны пікет 5 чэрвеня, які адбудзецца ў Менску а 18-й каля ГУМа:

– У нашай краіне сёння важна разумець, што такое салідарнасць. Калі ты бачыш, што чалавек робіць нейкую важную працу, абараняе правы, мяркуе важным змагацца за праўду і ісціну, то трэба падтрымаць тых, хто гэта робіць. Таму я мяркую, што вельмі важна падтрымліваць людзей, якія хочуць змяніць сітуацыю ў нашай краіне, у тым ліку і сям'ю Ціханоўскіх, і іншых лідараў, якія аб'ядноўваюцца ў гэты складаны час.

Рэжым павінен бачыць, што нас шмат. Усё, што мы робім, – гэта не проста так, гэта нездарма. Мы верым, што ісціна, праўда, свабода – першаступенныя. Мы не проста маса людзей, якія гатовыя, як быдла, падпарадкоўвацца нейкім незразумелым указам і загадам, а мы тыя, хто можа аб'яднацца і даць адпор, паказаць, што мы можам жыць годна, быць нацыяй.

Калі Ціханоўскія натхнілі людзей на тое, каб Беларусь стала вольнай, то вядома – гэта мае сэнс. Таму прыходзьце заўтра на пікет каля ГУМа ў Менску, а 18-й. Вы не проста паставіце подпіс, а выкажыце сваю салідарнасць з усімі, хто хоча змяніць жыццё ў нашай краіне да лепшага.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках