23 красавiка 2024, aўторак, 22:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сейм Літвы: Людзі старэйшага ўзросту могуць не працаваць і атрымліваць мінімальны заробак

1
Сейм Літвы: Людзі старэйшага ўзросту могуць не працаваць і атрымліваць мінімальны заробак
ФОТА: DELFI

Парламент балтыйскай краіны прыняў закон аб падтрымцы людзей сталага веку падчас эпідэміі.

4 чэрвеня парламент Літвы прыняў пастанову адпаведна з прапановай урада, звязанай з паджылымі людзьмі. Людзям, старэйшым за 60 гадоў, якія не могуць працаваць праз каранавірус, прапаноўвалі плаціць мінімальны заробак. За такую прапанову прагаласавалі 107 дэпутатаў, 2 былі супраць, 6 устрымаліся, піша Delfi.

У законе прадугледжана, што да канца дзеяння надзвычайнага становішча ў Літве людзі 60 гадоў і старэйшыя, якія не могуць працаваць праз каранавірус, будуць атрымліваць мінімальны заробак (437 еўраў), яго будуць выплачваць на грошы падаткааплатнікаў.

Пасля скасавання карантыну і рэжыму надзвычайнага становішча або вяртання працаўніка з прастою, працадаўца можа звярнуцца па выплату субсідыі на работніка яшчэ на 6 месяцаў: 1-2 месяц - 100%, 3-4 - 50%, 5-6 - 30% заробку, але не больш за 607 еўраў «на паперы».

Праўда, усе гэтыя перамены набудуць моц, калі іх падпіша прэзідэнт Гітанас Наўседа. Паводле паправак, дапамогі ў беспрацоўі людзі будуць атрымліваць, як толькі зарэгіструюцца ў Службе занятасці.

Паводле звестак BNS, сацыяльнае міністэрства паведамляла, што падчас карантыну да інспектараў звярнуліся 45 работнікаў, якія скардзіліся на дыскрымінацыю паводле ўзроставую прыкмету. Гэта 3% усіх скаргаў. Напрыклад, у сакавіку з 10 000 звольненых 2 600 былі старэйшыя за 60 гадоў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках