19 красавiка 2024, Пятніца, 11:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гамяльчанка, якая заразілася COVID-19: На працы ўсе палеглі

2
Гамяльчанка, якая заразілася COVID-19: На працы ўсе палеглі
ФОТА: СВЯТАСЛАЎ ЗОРКІ

Лякарні перапоўненыя.

Жыхарка Гомеля, у якой пацверджаны тэст на Covid-19, распавяла пра хваробу сярод сваіх калег і родных, піша Telegram-канал «Баста!».

- На працы ўсе палеглі, - кажа яна. - Правялі іспыты, і цягам двух дзён шаснаццаць чалавек сышлі на лісток непрацаздольнасці, і я ў тым ліку, з тэмпературай. На сельмашы, на вуліцы Багданава.

Я захварэла, паднялася тэмпература 38 імгненна, з'явіліся сімптомы грыпу, выклікала лекара. Лекар выпісаў бальнічны з ВРВІ. На чацвёрты дзень панізілася тэмпература, але прапаў нюх. Пайшла на прыём да лекара, людзей было вельмі шмат на прыём з тэмпературай. Я сказала, што ў мяне прапаў нюх, трэба ў мяне ўзяць тэст. Яны смяюцца, кажуць - у нас няма ніякіх тэстаў, мы вас не будзем тэставаць проста так. Лячыцеся дома.

Пасля таго, як двое маіх калегаў патрапілі ў лякарню, нас, як кантактаў першага ўзроўню ўсіх пратэставалі, і практычна ўсе са станоўчым тэстам. Адна з калегаў, якая трапіла ў лякарню, памерла ад каранавіруса, ёй было 65 гадоў. Сталі шукаць яшчэ кантакты на працы, цяпер з'яўляюцца ўсё новыя і новыя хворыя.

Цяпер мая маці таксама знаходзіцца ў шпіталі з «ковіднай» пнеўманіяй, у яе таксама станоўчы тэст на каранавірус. Шпіталізуюць толькі з сярэднімі і цяжкімі формамі каранавіруса. Лякарні перапоўненыя. Палова калегаў заразіла натуральна ўсіх сваіх сямейнікаў.

Я два тыдні была з лістком непрацаздольнасці з ВРВІ, цяпер гэты лісток непрацаздольнасці мне закрылі, і адкрылі па каранавірусу новы. Яшчэ праз два тыдні трэба здаць паўторны тэст, пакуль не будзе адмоўны. Тэстаў няма, і тым хто проста з тэмпературай, іх не робяць. Яны ўсе ходзяць на прыём да лекара, сядзяць на лістку непрацаздольнасці з ВРВІ, можа, калі б рабілі адразу гэтыя тэсты і адпраўлялі на карантын, менш было б хворых».

Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках