16 красавiка 2024, aўторак, 15:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лідзія Ярмошына баіцца, што яе «прыстукнуць»

125
Лідзія Ярмошына баіцца, што яе «прыстукнуць»
Лідзія Ярмошына
Калаж: сацыяльныя сеткі

Кіраўніца ЦВК пакрыўдзілася на блогера Сяргея Ціханоўскага.

Падчас пасяджэння ЦВК Лідзія Ярмошына заявіла, што Сяргей Ціханоўскі падчас пікетаў нібыта публічна пагражаў ёй забойствам, і звярнулася з гэтай нагоды ў Следчы камітэт, піша сайт тэлеканала «Белсат».

Са слоў старшыні ЦВК, на пікетах Ціханоўскага на яе адрас гучаць пагрозы і абяцанне «зайсці да яе ў госці».

«Што азначае прыстукнуць? Прыстукнуць - гэта сінонім забіць, знішчыць. Гэта пагроза!» - заявіла яна.

Ярмошына распавяла, што яна звярнулася ў Следчы камітэт з просьбай праверыць дзейнасць Ціханоўскага на наяўнасць складу злачынства, прадугледжанага арт.191 Крымінальнага кодэкса (перашкода працы ЦВК).

«Я бачу пагрозы ў сувязі з выкананнем прафесійных абавязкаў», - пакрыўдзілася на блогера Сяргея Ціханоўскага Ярмошына.

Фота: spring96.org
Напісаць каментар 125

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках