19 красавiка 2024, Пятніца, 5:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гародні затрымалі адразу двух сяброў ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай

10
У Гародні затрымалі адразу двух сяброў ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай
ЗАТРЫМАННЕ УЛАДЗІМІРА КНІГІ

Затрыманні праходзілі нават на легальным пікеце для збору подпісаў.

У Гародні затрымалі Вольгу Каракіну - каардынатарку ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай у Гарадзенскай вобласці. Пра гэта паведамляе ПЦ «Вясна».

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, дзяўчыну забралі з месца працы на міні-рынку на вуліцы Паповіча.

Вольга Каракіна - дзяўчына затрыманага 29 траўня ў Гародні Дзмітрыя Фурманава, які праходзіць падазраваным паводле крымінальнай справы артыкула 364 КК «Гвалт або пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў». Яго затрымалі разам з Сяргеем Ціханоўскім на пікеце ў Гародні.

Сёння, 5 чэрвеня, таксама быў затрыманы валанцёр ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай Уладзімір Кніга. Яго павезлі ў невядомым кірунку. Яго затрымалі проста на легальным пікеце для збору подпісаў.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках