23 красавiка 2024, aўторак, 12:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польскую пенсію можна будзе атрымаць жывучы ў Беларусі

12
Польскую пенсію можна будзе атрымаць жывучы ў Беларусі

Дагэтуль дамова ратыфікаваная толькі Менскам.

Падпісанае Адміністрацыйнае пагадненне аб парадку выкарыстання дамовы паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Польшча аб сацыяльным забеспячэнні ад 13 лютага 2019 года. Пра гэта паведамілі ў Мінпрацы і сацабароны Беларусі. Пагадненне набудзе моц з моманту ўваходжання ў дзеянне дамовы і будзе дзейнічаць цягам тэрміну дзеяння дамовы, паведамляе myfin.by.

Дамова паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Польшча аб сацыяльным забеспячэнні ад 13 лютага 2019 года ўжываецца да заканадаўства, якое датычыцца:

у Рэспубліцы Беларусь:

• выплаты ўнёскаў на абавязковае дзяржаўнае сацыяльнае страхаванне;

• дапамог у беспрацоўі, часовай непрацаздольнасці і мацярынства, на пахаванне;

• працоўных пенсій (па ўзросту, з прычыны страты карміцеля, за выслугу гадоў);

• аднаразовай і штомесячных страхавых выплат у абавязковым страхаванні ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў.

Палажэнні дамовы ў Рэспубліцы Беларусь не выкарыстоўваюцца ў дачыненні да пенсійнага забеспячэння вайскоўцаў і прыраўнаваных да іх асоб, а таксама іх сямейнікаў.

У Рэспубліцы Польшча:

• дапамог у беспрацоўі, а таксама сацыяльнага страхавання і сацыяльнага страхавання фермераў, дапамог на пахаванне;

• выплат па хваробе і мацярынству;

• пенсій, рэнты па непрацаздольнасці і сямейнай рэнты;

• выплат у сувязі з няшчасным выпадкам на вытворчасці і прафесійным захворваннем.

Паводле дамовы Беларусь і Польшча будуць прызначаць пенсіі за стаж, набыты ў адпаведнасці з заканадаўствам на іх тэрыторыі. Выплата пенсіі, прызначанай у іншай дзяржаве, будзе рабіцца пенсіянеру ў дзяржаве ягонага пражывання.

Дамова набудзе моц з першага дня трэцяга каляндарнага месяца, наступнага за месяцам атрымання апошняга пісьмовага паведамлення аб выкананні дзяржавамі ўнутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для яе ўваходжання ў дзеянне.

Дагэтуль дамова ратыфікаваная толькі ў Рэспубліцы Беларусь (Законам Рэспублікі Беларусь ад 17 кастрычніка 2019 года №238-З).

Рэспублікай Беларусь укладзеныя 12 дамоваў у галіне сацыяльнага (пенсійнага) забеспячэння. За апошнія тры гады ўкладзеныя дамовы з Чэшскай Рэспублікай (у 2017 годзе), Эстонскай Рэспублікай (у 2018 годзе). У 2019 годзе падпісаныя дамовы з Польшчай, Малдовай і ў рамках ЕАЭС, якія пакуль не набылі моц.

Раней такія дамовы былі ўкладзеныя з Літвой (у 1999 годзе), Расеяй (у 2006 годзе), Латвіяй (у 2008 годзе), Азербайджанам (у 2014 годзе).

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках