20 красавiка 2024, Субота, 5:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Журналістаў «Белсата» затрымалі пасля жывой трансляцыі з пікетаў у Бабруйску

15
Журналістаў «Белсата» затрымалі пасля жывой трансляцыі з пікетаў у Бабруйску
АЛЕСЬ БАРАЗЕНКА
ФОТА: BELSAT.EU

Іх спыніла машына ДАІ на выездзе з горада.

Як паведаміла журналістка-фрылансерка Алена Дубовік, якая супрацоўнічае з «Белсатам», яе разам з аператарам Аляксандрам Баразенкам затрымалі ў Бабруйску, калі яны вярталіся ў Менск, паведамляе «Белсат».

«Нам сказалі ехаць за машынай ДАІ ў РАУС, бо ў дачыненні да нас вядзецца адміністрацыйная справа. З імі было яшчэ 2 супрацоўнікі АМАП. Яны мяне асобна забралі», - паведаміла Алена.

Што з імі пакуль дакладна невядома: тэлефон Алены выключаны, а Аляксандр Баразенка не бярэ слухаўку.

У аддзяленні міліцыі Першамайскага раёна Бабруйска кажуць, што Алена Дубовік знаходзіцца ва Упраўленні ўнутраных спраў Бабруйскага гарвыканкама. У КУП кажуць, што журналістка ў аддзяленні міліцыі.

Аляксандр Баразенка запусціў жывую трансляцыю ў сваім профілі Facebook. Там відаць, што ён не знаходзіцца ў аддзяленні міліцыі, супрацоўнікі ДАІ правяралі яго дакументы і канфіскоўвалі флэш-картку з камеры.

Ён сказаў, што Алену апытваюць для складання пратаколу.

Сёння яны вялі жывую трансляцыю са збору подпісаў за Святлану Ціханоўскую.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках