18 красавiка 2024, Чацвер, 9:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча зноў накіравала ў Беларусь канвой з гуманітарнай дапамогай

31
Польшча зноў накіравала ў Беларусь канвой з гуманітарнай дапамогай
ФОТА: GOV.PL

40 фур вязуць 300 тон грузу.

Польшча зноў адпраўляе ў Беларусь канвой з гуманітарнай дапамогай для барацьбы з COVID-19. Так, у нашу краіну стаіць караван з 40 фур з 300 тонамі тэхнікі і сродкаў абароны. Гэта самая вялікая гуманітарная дапамога ў гісторыі сучаснай Польшчы, якую яна калі-небудзь аказвала іншым дзяржавам, паведамляе Міністэрства замежных спраў Польшчы.

Гуманітарную дапамогу для Беларусі падае Міністэрства здароўя суседняй краіны, Агенцтва матэрыяльных рэзерваў, Агенцтва прамысловага развіцця і польскі вытворца лекаў TZF Polfa S.A. Пасярэднікам выступае Міжнародны фонд салідарнасці.

Рэалізацыя праекта стала магчымай дзякуючы ўдзелу Дзяржаўнай супрацьпажарнай службы, памежнай службы і паліцыі.

Частку дапамогі прывязуць у Горадню заўтра, 5 чэрвеня. Яна прызначаная для бальніц вобласці, астатні груз даставяць у Менск, адкуль усё неабходнае павінны будуць размеркаваць па рэгіёнах у адпаведнасці з бягучымі патрэбамі, пра якія польскаму боку паведаміў урад Беларусі.

Гэта ўжо другі канвой гуманітарнай дапамогі, які аказвае Польшча Беларусі.

ФОТА: TYMON MARKOWSKI/MSZ
ФОТА: TYMON MARKOWSKI/MSZ
Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках