25 красавiка 2024, Чацвер, 14:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Індыя адмовілася ад завода па вытворчасці аўтаматаў «Калашнікава»

5
Індыя адмовілася ад завода па вытворчасці аўтаматаў «Калашнікава»

Раней Індыя пахавала праекты знішчальніка Су-57 і СП у будаўніцтве гелікаптэраў КА.

Расея працягвае страчваць рынак узбраенняў Індыі, некалі ключавога саюзніка ў Азіі і найбуйнейшага ў рэгіёне пакупніка расейскай зброі.

Як паведамляе The Economic Times, яшчэ адзін сумесны расейска-індыйскі зброевы праект падвіс у паветры. У тупік зайшлі перамовы аб стварэнні СП па вытворчасці аўтаматаў «Калашнікава» (АК-203) у горадзе Корве, паведамляе finanz.ru.

Праект завода магутнасцю 70 тысяч вінтовак у год, які планавалі запусціць сёлета, меркаваў поўную лакалізацыю вытворчасці ў Індыі з перадачай Дэлі усіх тэхналогій.

Аднак цана, якую запытаў расейскі бок, не задавальняе партнёраў. Перамовы працягваюцца, але шанцы на кампраміс невялікія, кажуць крыніцы The Economic Times.

Праект, які, як чакалася, зробіць Індыю першай замежнай краінай, якая вырабляе «двухсотую» серыю аўтаматаў брэнда «Калашнікаў», абмяркоўваецца больш за год. Ён быў узгоднены на ўзроўні прэм'ер-міністра Нарэндры Модзі і прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна вясной 2019-га.

У лютым 2020 года Федэральная служба па вайскова-тэхнічнаму супрацоўніцтву (ФСВТС) Расеі абвясціла, што разлічвае на выраб першай партыі індыйскіх АК-203 ужо сёлета.

Раней, нагадаем, Індыя адмовілася купляць комплексы С-400, замарозіла сумесны з РФ праект распрацоўкі знішчальніка пятага пакалення на базе Су-57, а таксама адпрэчыла ідэю пабудаваць завод вытворчасці гелікаптэраў «Ка».

З расейскай зброі Дэлі паступова пераходзіць на амерыканскую: агульная сума кантрактаў, заключаных з Пентагонам з 2007 года, перавышае 20 млрд даляраў.

У лютым стала вядома пра падрыхтоўку яшчэ двух буйных угод на агульную суму 3,5 млрд даляраў. Гаворка ідзе пра закупку партыі з шасці ўдарных гелікаптэраў AH-64E Apache на суму 930 млн даляраў 24 гелікаптэраў марскога базавання MH-60R Seahawk у камплекце з ракетамі на агульную суму 2,6 млрд даляраў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках