20 красавiка 2024, Субота, 2:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мянчанку з пацверджаным COVID-19 адправілі лячыцца дадому

Мянчанку з пацверджаным COVID-19 адправілі лячыцца дадому

Яе муж, пажылыя бацькі і дзеці - кантакты першага ўзроўню.

Жыхарку Менска з пацверджаным Covid-19 адправілі лячыцца дадому. Яе муж, пажылыя бацькі і дзеці - кантакты першага ўзроўню, але іх здароўем ніхто нават не пацікавіўся. Работнікі санстанцыі таксама не прыехалі, піша тэлеграм-канал «Баста!».

«22 траўня ў мяне паднялася тэмпература, - піша мянчанка. - Лекар з 17-й паліклінікі Менска дыягнаставаў на хаце бранхіт.

26 траўня пры наведванні паліклінікі мяне накіравалі ў асобны блок для «ковідных», зрабілі рэнтген: усё выдатна, лёгкія чыстыя, аналіз крыві - не вельмі, таму прызначылі антыбіётык.

Стан пагаршаўся з кожным днём: усе прыкметы Covid-19. 1 чэрвеня зрабіла платна КТ: двухбаковая пнеўманія і каранавірус. 2 чэрвеня брыгада з 17 паліклінікі зафіксавала дыягназ, прызначылі новы курс антыбіётыкаў і ўзялі падпіску пра самаізаляцыю. Сказалі чакаць званка з санстанцыі, каб паведаміць пра кантакты першага ўзроўню. Сёння 4 чэрвеня: мне ніякіх званкоў, сама нікуды не магу датэлефанавацца - занятыя ўсе нумары санстанцыі і гарачая лінія Міністэрства аховы здароўя.

Я супрацоўніца ўстановы адукацыі, у мяне 2 дзяцей, муж і пажылыя бацькі, у якіх такія ж сімптомы, як і ў мяне. Усе яны з'яўляюцца кантактамі першага ўзроўню, роўна як і калегі па працы. Але нельга псаваць статыстыку!»

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках