19 красавiка 2024, Пятніца, 18:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каранавірус выяўлены ў Асіповіцкім раёнe

Каранавірус выяўлены ў Асіповіцкім раёнe

Ёсць памерлыя.

Чытачы паведамляюць пра новыя выпадках Covid-19 у Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобласці. Ёсць памерлыя.

«Завуч сярэдняй школы №1 у Асіповічах сёння агучыла інфармацыю, што за ноч шпіталізавалі 20 чалавек з пнеўманіяй», - піша чытач тэлеграм-канала «Баста!».

«У вёсцы Вяззе Асіповіцкага раёна ад каранавіруса памерла жанчына. Перад гэтым больш за месяц таму ў Магілёў з каранавірусам забіралі двух пенсіянераў. Інфармацыя нідзе не афішуецца, жыхары вёскі перадаюць навіны адзін аднаму. Нам пра смерць жыхаркі вёскі паведаміў знаёмы. Па ранейшаму няма ніякай інфармацыі пра сітуацыю з каранавірусам у саміх Асіповічах і раёне», - паведамляе падпісант.

«За апошні тыдзень у ЦРБ у Асіповічах памерлі як мінімум трое чалавек ад «пнеўманій». У дакументах паказваюцца іншыя прычыны. Усе - з вёсак раёна», - піша чытач.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках