29 сакавiка 2024, Пятніца, 5:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У людзей на пікетах за Святлану Ціханоўскую баявы настрой

5
У людзей на пікетах за Святлану Ціханоўскую баявы настрой
ФОТА: GS.BY

Жыхары Слоніма распавялі, чаму гатовыя гадзінамі стаяць у чарзе пад дажджом.

3 чэрвеня ў Слоніме каля крамы «Еўраопт» прайшоў пікет для збору подпісаў у падтрымку Святланы Ціханоўскай. На вуліцы ішоў пролівень, але людзі стаялі ў чарзе, каб аддаць свае галасы за перамены. Усе яны хочуць лепшай долі, якую чакаюць 26 гадоў. Збор подпісаў пачаўся пад 18 гадзін, піша «Газета Слонімская».

Прадстаўнік ініцыятыўнай групы з горада Ліды Артур распавёў, што ён з'яўляецца валанцёрам, ездзіць па Гарадзенскай вобласці і збірае подпісы ў падтрымку Святланы Ціханоўскай.

- У людзей, якія аддаюць подпісы ў падтрымку Святланы Ціханоўскай, баявы настрой. Вельмі шмат ахвотных становіцца ў чаргу, каб падтрымаць Святлану. Учора ў Іўе мы сабралі больш за пяцьсот подпісаў, у Лідзе - больш за дзве тысячы. Збор подпісаў трывае.

Святлана:

- Кандыдаты маюць права на падтрымку народа. Таму я сёння прыйшла, каб падтрымаць Святлану Ціханоўскую.

Сяргей:

- Ужо трэба нешта мяняць.

Іван:

- Ужо трэба нешта мяняць у гэтай краіне.

- Што вы хацелі б змяніць?

- Ды ўсё, і ў лепшы бок.

Дзяніс:

- Годзе ужо сядзець дома. Ніякай перспектывы няма. Я працаўнік, а грошай няма. Рабочы чалавек не павінен думаць, як заплаціць за кватэру. Надакучыла адчуваць сябе рабом у гэтай дзяржаве. Мне гэта дзяржава нічога не дала. Гледзячы на тое, як робяцца рамонты, я не разумею, куды ідуць мае грошы. Пабудавалі ў горадзе жалезны мост, жывем у лесе, няўжо нельга было пабудаваць драўляны мост? Куды ўляляшчылі грошы?

Аляксандр:

- Хочацца пераменаў, таму і прыйшлі. Трэба мяняць уладу. У гэтай краіне кругом бюракратыя, таму трэба гэта змяніць.

Віктар:

- Мы, беларусы, таксама хочам волі. Пасля Другой сусветнай вайны мы краіну адбудавалі за 10 гадоў. Цяпер у нас суцэльны вэрхал, нам патрэбныя перамены, патрэбныя рэформы. І мы зноў за дзесяць гадоў адбудуем краіну, будзе цукерка лепшая за Польшчу.

Аляксей:

- У краіне галеча. Хочацца, каб усё змянілася ў лепшы бок, бо частка бюджэту сыходзіць у дзяржаўныя органы. Вельмі шмат міліцыянтаў, ідуць затрыманні, нават маіх сяброў проста так затрымліваюць, таму што яны апалітычныя. 26 гадоў ва ўладзе знаходзіцца адзін і той жа прэзідэнт. Ці мы, мы хочам у цэнтры Еўропы другую Паўночную Карэю? Там таксама шмат людзей, якія трываюць уладу. Мне здаецца, што гэта калісьці павінна скончыцца.

Уладзімір:

Народ 26 гадоў не жыве, а выжывае. Народ зрабіў памылку ў 1994 годзе, таму ён цяпер яе выпраўляе. За гэты час змянілася шмат чаго, вырасла цэлае пакаленне, якое хоча жыць у краіне для жыцця. Хочацца, каб наступным разам, калі прыедзе ініцыятыўная група, прыйшло больш людзей аддаваць свае галасы за чалавека, які за кароткі час паказаў, што ён зрабіў, што стараецца зрабіць для людзей. Давайце мы яму дапаможам.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках