25 красавiка 2024, Чацвер, 3:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

COVID-19: яшчэ ў адным раёне Магілёўскай вобласці ўвялі маскавы рэжым

3
COVID-19: яшчэ ў адным раёне Магілёўскай вобласці ўвялі маскавы рэжым

Эпідэмія шалее ў невялікіх гарадах Беларусі.

У Бялыніцкім раёне з 3 чэрвеня ўвялі маскавы рэжым, паведамляецца на сайце райвыканкама са спасылкай на распараджэнне старшыні.

Людзі павінны абавязкова выкарыстоўваць маскі на аб'ектах і ў арганізацыях Бялыніцкага раёна (крамы, аптэкі, аддзяленні банка, сувязі, пошты, у грамадскім транспарце ды іншых аб'ектах). Абавязковы маскавы рэжым прадугледжвае змену выкарыстаных сродкаў аховы кожныя 3 гадзіны.

Абмяжоўваецца колькасць наведвальнікаў, якія адначасова знаходзяцца у гандлёвых аб'ектах, аб'ектах грамадскага харчавання, аптэках, аддзяленнях банка, сувязі, пошты і іншых.

У рэжым працы гандлёвых аб'ектаў грамадскага харчавання, бытавога абслугоўвання, аптэк, аддзяленняў банка, поштаў і іншых аб'ектаў уведзены тэхнічныя перапынкі для праветрывання і правядзення прыборкі памяшканняў з выкарыстаннем дэзінфекцыйных сродкаў.

Забаронены выязны гандаль на тэрыторыі Бялыніцкага раёна, за выключэннем спецыялізаванага аўтатранспарту прадпрыемстваў-вытворцаў усіх форм уласнасці Магілёўскай вобласці на тэрыторыі рынку горада Бялынічы.

У райвыканкаме нагадваюць, што праз неспрыяльную эпідэмічную сітуацыі людзі павінны выконваць захады сацыяльнага дыстанцыявання, мінімізаваць кантакты, насіць сродкі індывідуальнай аховы, выключыць магчымыя перамяшчэння за межы раёна.

Нагадаем, з 1 чэрвеня абавязковы маскавы рэжым увёў яшчэ адзін раён Магілёўшчыны - Кіраўскі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках