19 красавiка 2024, Пятніца, 3:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Францыя прапануе падоўжыць закрыццё межаў унутры Шэнгена да 1 ліпеня

1
Францыя прапануе падоўжыць закрыццё межаў унутры Шэнгена да 1 ліпеня

Іншыя краіны ЕЗ называюць дату 15 чэрвеня.

Улады Францыі маюць намер прапанаваць краінам ЕЗ адкрыць унутраныя межы Шэнгенскай зоны з 1 ліпеня, паведамляе тэлеканал BFMTV са спасылкай на крыніцы.

Паводле інфармацыі тэлеканала, прапанову плануецца абмеркаваць 5 чэрвеня ў рамках відэаканферэнцыі з удзелам кіраўнікоў МЗС.

Адзначаецца, што ўнутраныя межы Еўропы прапануецца адкрыць 15 чэрвеня. Пры гэтым турыстам не трэба будзе праходзіць абсервацыю.

Гэтыя захады закрануць толькі тыя краіны, якія ўвялі іх у аднабаковым парадку, як гэта зрабілі Вялікабрытанія і Гішпанія.

Забарона на паездкі ў ЕЗ для грамадзян трэціх краін паводле рэкамендацыі Еўракамісіі была прынятая ў сярэдзіне сакавіка тэрмінам на 30 дзён усімі краінамі ЕЗ, а таксама Швайцарыяй, Нарвэгіяй, Ліхтэнштэйнам ды Ісландыяй, якія ўваходзяць у так званую «зону ЕЗ+».

Абмежаванні не распаўсюджваюцца на медперсанал, дыпламатаў і грамадзян краін ЕЗ, якія вяртаюцца дадому. Таксама выключэнне зрабілі для людзей, якія даязджаюць на працу праз мяжу, і тых, хто транспартуе важныя тавары.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках